Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-ты-дэкляруеш-мне-долю

Уладзімір Дубоўка — Ты дэкляруеш мне долю...

Ты дэкляруеш мне долю і волю?
Мне на чужой старане трэ палацы?
Ты мне гаворыш, што злёт груганоў
Знішчыў мой край, смерць гняздо там звіла?..

Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменне?
Стогне народ пад пятой жыцця-ката? –
Годзе! Чакаю я толькі той дзень,
Сталлю калі акуецца рука!

Вецер! Мой вольны браточак ты вецер!
Крылле мне!.. Крылле свае мне пазычыш?! –
Я паляту, паляту… Хай жыве
Край сасонак, кляноў і лазы!..

Дам тым вадзіцы, што б’юцца за шчасце,
Тых пракляну, што нам юдамі сталі…
Прыйдзе наш час, веру – прыйдзе наш час!
Вецер! Мой любы! –

Чакаюць там нас…


1922

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ты-дэкляруеш-мне-долю.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki