Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-прамерыць-гоні-шмат-ра

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Прамерыць гоні шмат разоў араты

Прамерыць гоні шмат разоў араты,
пакуль даручыць зерне пухкай глебе;
не раз вачыма павартуе ў небе
збытэчнай хмары для засмаглай шаты.

Загоны ў часе пільна будуць зжаты:
ў тарпу не трапіць зелле-непатрэб'е.
Спажытак, схованы жыццём у хлебе,
для клёку атрымаем незакляты.

Кіруючыся вечнаю умовай,
і ты, паэта, уладар над мовай,
рыхтуй уважна грунт і працавіта.

Ў люд паспаліты перлам неўмірушчым
яна зайльсніцца, змірсцямі спавіта,
калі ад слова шумавінне злушчым.

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • вянок-санетаў
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • санет
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-прамерыць-гоні-шмат-ра.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki