творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-о-беларусь-мая-шыпшына
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — О Беларусь, мая шыпшына
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.
Пялёсткамі тваімі стану,
на дзіды сэрца накалю.
Тваіх вачэй – пад колер сталі –
праменне яснае люблю.
Ніколі пройме з дзікім ветрам
не развіваць дзявочых кос.
Імкнешся да Камуны Свету,
каб радасць красавала скрозь.
Варожасць шляху не зачыніць:
у перашкодах дух расце.
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
1925
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-о-беларусь-мая-шыпшына.1755963872.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin