Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-навала-мінула-навала-д

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Навала мінула, навала далёка...

Навала мінула, навала далёка,
у сонца праменні ўвесь грукат загінуў.
Вяршаліна дуба схілілася толькі,
са жвірам цалуецца, то – успаміны…

Як белыя косці, наўсцяж астрыжонкі
ў карунках зялёных – туга ў футарале.
I страціцца ўся зеляніна, пажоўкне,
галосяць бязгучныя соку крышталі.

А ліпы красуюць і з верасу водар,
расою крышталіць кілім аксамітны.
Дубы маладыя з бярозамі воддаль
вясноваю смагай суздром апавіты…

1925


Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-навала-мінула-навала-д.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki