творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-маім-юным-чытачам
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Маім юным чытачам
На папасах, на супынках,
на рабочых перапынках,
на начлезе, у паходзе
скарб збіраў вам па драбніцы
па аднюсенькай адзінцы.
Залатыя ўсё зярняты
на спажытак вам узяты!
Хай у кожным вашым сэрцы
па адным хоць застанецца.
З аднаго таго зярняці
будзе плён багаты ў хаце,
красавала каб няспынна
наша любая Айчына.
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-маім-юным-чытачам.1755963871.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin