Уладзімір Дубоўка — Маім юным чытачам

На папасах, на супынках,
на рабочых перапынках,

на начлезе, у паходзе
скарб збіраў вам па драбніцы
па аднюсенькай адзінцы.

Залатыя ўсё зярняты
на спажытак вам узяты!

Хай у кожным вашым сэрцы
па адным хоць застанецца.

З аднаго таго зярняці
будзе плён багаты ў хаце,

красавала каб няспынна
наша любая Айчына.

Падобныя старонкі