Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-лісіца-леў-і-воўк

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Лісіца, Леў і Воўк

Лісіца, Леў і Воўк
пайшлі на паляванне.
Прастор увесь замоўк
ад страху і чакання.
Ідуць паляўнікі,
здабычу ловяць,
давяць.
Здабытак быў такі:
каза,
алень
і заяц.
Леў кажа да Ваўка:
– Дзялі на ўсіх здабычу!
Дзялі папраўдзе,
так,
як вучыць даўні звычай.
Воўк атрымаў загад,
не траціць часу марна.
Ідзе дзяльба на лад.
– Каза –
табе, ўладар наш.
Лісіцы –
зайца дам.
Аленя –
з’ем я сам…
Угневаўся наш Леў,
што Воўк яго зняславіў.
З Ваўка і скуру здзеў
і ад жыцця пазбавіў.
– Падзеліш ты цяпер, –
Лісіцы кажа ветла, –
чакаю ад цябе
я праўды самай светлай…
Лісіца па зямлі
хвастом матнула доўгім.
– Каб вы, ўладар, жылі
заўсёды без трывогі…
Я так і падзялю,
як вучыць звычай даўні:
казу тваю даю
табе я – на сняданне.
А зайца –
на абед.
Аленя –
на вячэру…
– Ну, дзякую табе!
Тваёй дзяльбе я веру!
Скажы ты мне цяпер,
хто навучыў цябе
разумна падзяліць так?!
– О уладар вялікі!
Вось гэты самы воўк,
навекі што замоўк…

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-лісіца-леў-і-воўк.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki