Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-летуценнем-пройдзем-мы

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Летуценнем пройдзем мы над краем

Летуценнем пройдзем мы над краем
і загінем, быццам летуценне.
Для айчыны шчасце мы ствараем —
для свайго і новых пакаленняў.

З сэрцам чыстым і душой адкрытай,
услаўляючы каханне, дружбу,
пройдзем мы на працу і на бітву
крокам несупынным, крокам мужным.

Разам з моцнымі у думцы смелай
пракладаем шлях такі трывалы,
каб яго парушыць не пасмела
самая зацятая навала.

У змаганні многа нас загіне,
у змаганні за Камуну Свету.
Загалосіць вецер пры даліне,
месяц будзе паглядаць, як сведка.

А пакуль у жылах кроў іграе,
славім і каханне мы, і дружбу.
Летуценнем пройдзем мы над краем,
крокам несупыкным, крокам мужным…

1926

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-летуценнем-пройдзем-мы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki