Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-голас-партызана

Уладзімір Дубоўка — Голас партызана

Зарос курган густой травой.
Над ім няспынны шум дубоў.
Знайшлі тут вечны супакой
і я, і шэсць маіх сяброў.

Кароткі мелі мы загад:
— Стаяць, каб вораг не прайшоў!
Не адступілі мы назад —
ні я, ні шэсць маіх сяброў.

Як бліскавіцы з навальніц,
гарэлі тут агні агнёў.
А мы знішчалі чужаніц —
і я, і шэсць маіх сяброў.

Наш партызанскі ўвесь атрад
дакончыць ворага прыйшоў.
Не сталі толькі з імі ў рад
ні я, ні шэсць маіх сяброў.

Хоць мы ляжалі далавах,
хоць не маглі мы стаць ізноў, —
сціскалі зброю мы ў руках —
і я, і шэсць маіх сяброў.

Са зброяй гэтай баявой
нас пахавалі ля дубоў.
Знайшлі тут вечны супакой
і я, і шэсць маіх сяброў.

Калі айчына клікне вас,
не дайце ворагу шляхоў,
як не давалі мы ў той час —
і я, і шэсць маіх сяброў…

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-голас-партызана.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki