Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-восень

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Восень

Набліжалася восень да нас
ціхутка.
Уцякала лета ад восені
хутка.

Пагубляла, ўцякаючы, лета
уборы.
А яны – у амшарах, у пушчы, –
як зоры.

Як чырвоныя зоры, каліна,
брусніцы.
Ў іх пра новае лета надзея
ільсніцца.

1958.


Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
  • уладзімір-дубоўка
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki