Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-ведаю-што-і-я-памру-як

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Ведаю, што і я памру, як і ўсе...

Ведаю, што і я памру, як і ўсе,
што па смерці нічога не будзе трэба.
Тым мацней люблю ўвесь шырокі свет
і гэта – пярэстае збольшага – неба.

Перачуць усю боль і ўсю слодыч жыцця,
акунуцца ў прадонне жыцця з галавою.
Пераслухаць, як хвалі ў вятрах шалясцяць, –
гэта шчасце! Хай скажуць – малое…

Перайначыць, спыніць можа сілы няма,
а плысці супроць плыні магчыма.
На шляху калі хто і залом заламаў, –
падарожжа не зменіць, не спыніць.

Церушыцеся шаты лісцём залатым,
вы красою праменілі гордай.
Чаравалі мяне (мо затым, не затым?)
ціхіх шэптаў акорды, акорды…

1926

Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.

Падобныя старонкі

  • адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-смерць-палкоўніка
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-мёртвым-не-баліць
  • алесь-гарун/алесь-гарун-на-смерць
  • уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-ладдзя-роспачы
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ведаю-што-і-я-памру-як.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki