Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-ведаю-што-і-я-памру-як

Уладзімір Дубоўка — Ведаю, што і я памру, як і ўсе...

Ведаю, што і я памру, як і ўсе,
што па смерці нічога не будзе трэба.
Тым мацней люблю ўвесь шырокі свет
і гэта – пярэстае збольшага – неба.

Перачуць усю боль і ўсю слодыч жыцця,
акунуцца ў прадонне жыцця з галавою.
Пераслухаць, як хвалі ў вятрах шалясцяць, –
гэта шчасце! Хай скажуць – малое…

Перайначыць, спыніць можа сілы няма,
а плысці супроць плыні магчыма.
На шляху калі хто і залом заламаў, –
падарожжа не зменіць, не спыніць.

Церушыцеся шаты лісцём залатым,
вы красою праменілі гордай.
Чаравалі мяне (мо затым, не затым?)
ціхіх шэптаў акорды, акорды…

1926

Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ведаю-што-і-я-памру-як.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki