творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-балаты-разлягліся-абап
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Балаты разлягліся абапал ракі
Балаты разлягліся абапал ракі,
і туман і дрыгва з прадвякоў у вякі.
Ні жыцця, ні шляхоў, ні людзям пекнаты.
Разлягліся абапал ракі балаты.
I адчайны, надрывісты цягнецца плач:
гэта кнігаўка жаліцца богу, няйнач.
Багна стогне надрыўна, а слёзы цякуць
і адна па адной – у ручай, у раку.
А над гэтым усім непрыгляддзем балот
з похваў выкінуў шаблі напорны чарот.
Як на варту усталі кіёўкі наўкол,
але сонцаў прамень
і ля варты прайшоў.
1922
Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).
Падобныя старонкі
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
- уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
- уладзімір-дубоўка
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-балаты-разлягліся-абап.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1