творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-я-шчыра-люблю
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Я шчыра люблю...
Я шчыра люблю
Неспакойных і смелых,
I тых,
Што сабе не даруюць віну,
Люблю маладых
I люблю пасівелых,
Вясёлых люблю,
А кахаю адну.
Каханне не мае
Ні межаў, ні стажу,
Каханне прыносіць
Заўжды навіну.
I, мабыць, ніколі
Ніхто не адкажа,
За што ён кахае
На свеце адну.
1964 г.
Падобныя старонкі
- язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады
- янка-журба/янка-журба-каханне
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-я-шчыра-люблю.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1