Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-сіла-зямлі

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Сіла зямлі

Калі зойдзецца сэрца ад болю
I прыстану зусім на хаду,
Пры дарозе ці ў ветраным полі
У даспелыя травы ўпаду –

На палын, на халодны трыпутнік,
На пасохлы чабор і званец
Павалюся цішком, як пакутнік,
I падумаю: «Вось і канец».

Ды пачую: стракочуць стракозы,
Па былінцы паўзуць мурашы –
Нечаканыя высахнуць слёзы,
Акрыяе надзея ў душы.

На рамонках туманныя росы
I гараць, і цвітуць, і дрыжаць,
Маладзік устае з-за бярозы,
Каб у полі пшаніцу дажаць.

Перапёлкі заходзяцца ў жыце,
Атрасаючы долу тугу.
Я прашу іх: «Хоць вы не кажыце,
Што прыстаў, што дайсці не магу».

Узыходзіць над жытам Венера,
Моўкне плач адзінокай савы…
Я прыпаў да зямлі і паверыў,
Што ўваскрэсну, што зноўку жывы.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
  • сяргей-грахоўскі
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сіла-зямлі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki