Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-сунічкі

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Сунічкі

Каля поўнае крынічкі
Пахаваліся сунічкі
Пад сцяблінкі і лісты
I за ельнічак густы.

З раніцы да ночкі
Бомкаюць званочкі,
Галасочкам тонкім
Клічуць іх рамонкі.

Сойкі і сінічкі
Свішчуць: «Дзе сунічкі?»
I ўсю ноч крычыць сава:
«Я шукаю іх сама!»

Абазваліся сунічкі:
«Мы хаваемся, як знічкі,
Прыпадаем да зямлі,
Каб адразу не знайшлі,
Каб з травой і зеллем
Зайчыкі не з'елі.
Любім мы свае лясы,
Любім вашы галасы,
Хто не вельмі ганарыцца,
Нам павінен пакланіцца.
Калі схіліцца хоць раз,
Пад лістамі знойдзе нас».

I чырвоныя суніцы
Зніклі зноў, як чараўніцы.

Падобныя старонкі

  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-суніцы
  • казімір-камейша/казімір-камейша-суніцы
  • суніцы
  • аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-падзяка
  • суніцы-паспелі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сунічкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki