Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-сонечная-сцежка

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Сонечная сцежка

Жоўты лісцік тапаліны
Ціха падае з галіны;
I лісты, лісты наўкол
Апускаюцца на дол.

Высцілае лістапад
Сцежку ў наш дзіцячы сад.
Спрытна ходзяць ножкі
Сонечнай дарожкай.

Кожнай раніцай з ахвотай
Мы прыходзім на работу.
Ляльку трэба расчасаць
I кружочкі напісаць,

Збудаваць пясчаны дом,
З’есці кашу з малаком
I кату пачысціць боты.
Ой, як шмат у нас работы!

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба
  • максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей
  • артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны
  • слухайце-адзін-аднаго
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сонечная-сцежка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki