творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Першая настаўніца
Я не забуду ніколі
Сшыткі, пеналы, буквар,
Першыя радасці ў школе,
Першай настаўніцы твар.
Я не забуду ніколі
Рукі яе, што вялі
Нас, як па роднаму полю,
Па неабсяжнай зямлі.
Я не забуду ніколі
Ясных і добрых вачэй.
Можа, ад іх наваколле
Стала шырэй і ярчэй.
Першай настаўніцы словы,
Дзе мне не здарыцца быць,
Так, як і матчыну мову,
Нельга ніколі забыць.
Падобныя старонкі
- пах-грыбоў
- свята-настаўніцы
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца.1755963870.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin