Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Першая настаўніца

Я не забуду ніколі
Сшыткі, пеналы, буквар,
Першыя радасці ў школе,
Першай настаўніцы твар.

Я не забуду ніколі
Рукі яе, што вялі
Нас, як па роднаму полю,
Па неабсяжнай зямлі.

Я не забуду ніколі
Ясных і добрых вачэй.
Можа, ад іх наваколле
Стала шырэй і ярчэй.

Першай настаўніцы словы,
Дзе мне не здарыцца быць,
Так, як і матчыну мову,
Нельга ніколі забыць.

Падобныя старонкі

  • васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першая-настаўніца
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-твая-настаўніца
  • пах-грыбоў
  • свята-настаўніцы
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki