Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-на-схіле-дня

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — На схіле дня

Ліловым дымам сцелюцца па ўзгорках
I шапацяць таемна верасы,
Мільгаюць у арэшніку вавёркі,
На дол сцякаюць кропелькі расы,

Сівы туман курыцца над лугамі,
Дзяўбе далёкі дзяцел цішыню,
Буслы плывуць шырокімі кругамі
I плаўна набіраюць вышыню.

На хвоі дагарэў вішнёвы промень,
I небасхіл паволі дагарыць,
Рабіна ледзь трымаецца на строме
I золатам, і полымем гарыць.

Далёкі пах бярозавага дыму
I развітальны голас журавоў
Мяне заўсёды клічуць на радзіму,
I я

спяшаюся дамоў.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
  • сяргей-грахоўскі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-на-схіле-дня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki