творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-лета
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Лета
Прыходзіць лета звонкае
Птушынаю гамонкаю,
Над сінімі азёрамі
Яно ўзыходзіць зорамі,
А пахне медуніцамі
І спелымі суніцамі.
Прыходзіць лета сцежкамі
З малінай, сыраежкамі,
Частуе на пагорку
Арэхамі вавёрку,
На возеры, ля берага,
Гукае зайца шэрага…
Куды ні глянь – усюды
Цябе чакаюць цуды,
Цябе чакаюць сцежкі
І радасныя ўсмешкі,
Лугі, лясы, палі
І шчасце на зямлі.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/якуб-колас-лета
- летам-у-бары
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак
- якуб-колас/якуб-колас-летам
- шчаслівая-ўсмешка-лета
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1