творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-касманаўты
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Касманаўты
Не спяць дарослыя і дзеці,
Глядзіць у неба цэлы свет:
Зноў касманаўты у ракеце
Да зорак пракладаюць след.
А на далёкім касмадроме
Шуміць вясною белы сад,
Чакае старту невядомы
Адважны новы касманаўт.
I мы свае гартуем сілы,
Гартуем волю з году ў год,
А падужэюць нашы крылы –
I мы адправімся ў палёт.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі
- камандзіроўка-на-марс
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-касманаўты.1755963869.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin