творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-каб-пісаліся-вершы
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Каб пісаліся вершы...
Каб пісаліся вершы,
Трэба быць закаханым
У жанчыну і неба,
У добрых людзей.
І ад шчасця заўсёды
Быць крышачку п’яным,
І ніколі, ніколі не траціць надзей.
Трэба быць закаханым
У гоманы бору,
У світанні над полем,
У дождж на сяўбе.
Трэба быць закаханым
У сінія зоры
І ніколі, ніколі – ў самога сябе…
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
- сяргей-грахоўскі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-каб-пісаліся-вершы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1