творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-каб-пісаліся-вершы
Сяргей Грахоўскі — Каб пісаліся вершы...
Каб пісаліся вершы,
Трэба быць закаханым
У жанчыну і неба,
У добрых людзей.
І ад шчасця заўсёды
Быць крышачку п’яным,
І ніколі, ніколі не траціць надзей.
Трэба быць закаханым
У гоманы бору,
У світанні над полем,
У дождж на сяўбе.
Трэба быць закаханым
У сінія зоры
І ніколі, ніколі – ў самога сябе…
Падобныя старонкі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-каб-пісаліся-вершы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin