Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-зімовы-сум

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Зімовы сум

І дзень і ноч шалее завіруха,
Па шыбы вокны замяла,
У коміне галосіць вецер глуха,
– Ні выйсці, і ні выехаць з сяла.

Іскрысты снег на сонцы слепіць вочы,
Рыпіць пад палазамі і ступой,
Блакітам адлівае сярод ночы.
Мільгаюць зоры, ціша і спакой.

Пабеленыя снегам аканіцы,
Між трэшчын тлеюць рысачкі святла.
Такою мне мая Радзіма сніцца,
Дзе ўсе шляхі завея замяла.

Такою любаю з далёкіх дзён
Яна прыходзіць у чароўны сон:
Чым снег і завіруха, і зіма,
Здаецца, прыгажэйшага няма.

Падобныя старонкі

  • міхась-чарот/міхась-чарот-завіруха
  • завіруха
  • бура
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік
  • алесь-гарун/алесь-гарун-завіруха
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-зімовы-сум.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki