Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-захварэла-ласяня

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Захварэла ласяня

Захварэла ласяня.
З лесу збеглася радня:
Тата, мама, бабка, дзед.
Брат, сястрычка і сусед.

Плача, енчыць ласяня:
– Мне не вытрымаць да дня:
Коле, торгае, скубе
За вушамі і на лбе,

З боку ў бок мяне вядзе,
Галава, як звон гудзе,
Жар абсыпаў галаву…
Не, да дня не дажыву.

Плача мама, плача татка,
Што загіне ласянятка.
Плачуць брат, сястра, сусед,
Але ўсіх суцешыў дзед:

– Пацярпі, дзіцятка, трошкі –
Бо прарэзваюцца рожкі.

Падобныя старонкі

  • алёшка-3661
  • удзячная-ласіха-і-дзіўнае-ласяня
  • момант-ляснога-жыцця
  • сяргей-грахоўскі
  • на-ласіным-возеры
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-захварэла-ласяня.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki