творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-дубовы-ліст
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Дубовы ліст
Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,
Дарогі – у ячменнай пацярусе.
Дубовы ліст, у жылках і ў расе,
Мне нагадаў абрысы Беларусі.
Яго мая кранаецца рука,
А ён нібыта выкаваны з броні,
I жылка кожная дубовага лістка
Злілася з кожнай жылкай на далоні.
1962 г.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
- сяргей-грахоўскі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-дубовы-ліст.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1