Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-дубовы-ліст

Сяргей Грахоўскі — Дубовы ліст

Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,
Дарогі – у ячменнай пацярусе.
Дубовы ліст, у жылках і ў расе,
Мне нагадаў абрысы Беларусі.

Яго мая кранаецца рука,
А ён нібыта выкаваны з броні,
I жылка кожная дубовага лістка
Злілася з кожнай жылкай на далоні.

1962 г.

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-дубовы-ліст.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki