Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-доўгае-рэха

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Доўгае рэха

Я адзін каля вогнішча ў полі.
Толькі іскры мігцяць і мігцяць,
То знікаюць у дыме паволі,
То да зор таямнічых ляцяць.

Я адзін. Толькі вецер трывожна
У ракітніку голым гудзе.
Можа, ў полі зблудзіў падарожны
I дарогу не знойдзе нідзе.

Я гукаю, і доўгае рэха
У асенняе поле плыве,
Замаўкае альбо на пацеху
Азываецца сумнай саве.

Я адзін каля вогнішча ноччу.
Толькі ўласны гайдаецца цень.
Я на зоры гляджу і прарочу
Ясны ранак і сонечны дзень.

1988

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
  • сяргей-грахоўскі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-доўгае-рэха.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki