творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-дзяцел
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Дзяцел
Я на елку палячу –
Ўсе галінкі палячу:
Дзюба ў мяне доўгая,
Буду стукаць доўга я.
Пазіраю я гады,
Як буяюць ягады:
З журавін зрабіў каралі –
Журавы мяне каралі,
А суніцы ледзь паспелі,
Іх дразды скляваць паспелі.
Я спалохаў іх як след,–
І прапаў адразу след.
Прахаплюся я са сну
І на елку ці сасну
Зноў на досвітку лячу –
Дрэва кожнае лячу.
1975
Крыніца: Грахоўскі С. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады.: Маст. літ., 1983. – 414 с.
Падобныя старонкі
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
- янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
- птушкі-шчасця
- янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-дзяцел.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1