Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-дзяцел

Сяргей Грахоўскі — Дзяцел

Я на елку палячу –
Ўсе галінкі палячу:
Дзюба ў мяне доўгая,
Буду стукаць доўга я.
Пазіраю я гады,
Як буяюць ягады:
З журавін зрабіў каралі –
Журавы мяне каралі,
А суніцы ледзь паспелі,
Іх дразды скляваць паспелі.
Я спалохаў іх як след,–
І прапаў адразу след.
Прахаплюся я са сну
І на елку ці сасну
Зноў на досвітку лячу –
Дрэва кожнае лячу.

1975



Крыніца: Грахоўскі С. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады.: Маст. літ., 1983. – 414 с.

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-дзяцел.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki