Нялёгка быць даверлівым і шчырым,
Нялёгка крыўды даўнія забыць;
Яны звісаюць, як цяжкія гіры,
І замінаюць верыць і любіць.
Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба
Ні лёгка запрацованага хлeба,
Ні танных поспехаў, ні скідак, ні удач,
Ні вырашаных іншымі задач,
Ні тых пахвал, што лёгка раздаюцца
Сябрамі за абедзенным сталом,
Ні плётак, што вужакамі віюцца
І патыхаюць зайздрасцю і злом.
Усё праходзіць, быццам дождж няроўны, –
І боль, і злосць, і дробная брыда,
А застаецца важны і галоўны
І самы светлы талент – дабрата.