Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-восень

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Восень

Адшумела лета
Роснымі лугамі,
Апусцела поле,
Нівы адцвілі.

Праплываюць хмары
Нізка над стагамі,
I ляцяць у вырай
З крыкам жураўлі.

На рабіне скачуць
Шустрыя сініцы,
Пад дажджом намоклі
Клёны і дубы.

Наліліся сокам
Спелыя брусніцы,
I каля дарогі
Выраслі грыбы.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
  • сяргей-грахоўскі
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki