творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-восень
Сяргей Грахоўскі — Восень
Адшумела лета
Роснымі лугамі,
Апусцела поле,
Нівы адцвілі.
Праплываюць хмары
Нізка над стагамі,
I ляцяць у вырай
З крыкам жураўлі.
На рабіне скачуць
Шустрыя сініцы,
Пад дажджом намоклі
Клёны і дубы.
Наліліся сокам
Спелыя брусніцы,
I каля дарогі
Выраслі грыбы.
Падобныя старонкі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin