творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-ветразь
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Ветразь
У выраі ветразь знікае
За хваляй, нібы на спачын,
І змора яго не злякае,
Не спыніць тугой далячынь.
У змроку зіхоткая здрада
Завабіць хлуснёй у віры,
На золку сканае прынада
І кволы прамень на жвіры.
Раптоўна згаданыя мроі
У карунках пяшчотнай тугі
Павольна знікаюць, як строі,
У бязважкасці кволай смугі.
Знікае ўсхвалёваны ветразь:
З кунегаю пільна сачу,
Як водар аздобіў паветра,
І ў бездані знічкі лічу.
Падобныя старонкі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ветразь.1755963869.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin