творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-ветразь
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Ветразь
У выраі ветразь знікае
За хваляй, нібы на спачын,
І змора яго не злякае,
Не спыніць тугой далячынь.
У змроку зіхоткая здрада
Завабіць хлуснёй у віры,
На золку сканае прынада
І кволы прамень на жвіры.
Раптоўна згаданыя мроі
У карунках пяшчотнай тугі
Павольна знікаюць, як строі,
У бязважкасці кволай смугі.
Знікае ўсхвалёваны ветразь:
З кунегаю пільна сачу,
Як водар аздобіў паветра,
І ў бездані знічкі лічу.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
- сяргей-грахоўскі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ветразь.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1