творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-вераснёвы-цвет
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Вераснёвы цвет
І верасень яшчэ зялёны,
Трава замглёная ледзь-ледзь,
Павольна сонечныя клёны
Чаканяць золата і медзь.
Замоўкла ўсё, як таямніца,
І патанула ў цішыню,
Гарчанкай позняй дыміцца
Іскрынка дальняга агню.
У голым полі – анікога,
Буяе верасовы цвет,
І пасівелая дарога
Вядзе кудысьці ў белы свет.
Стаю адзін на раздарожжы,
Праводжу жураўліны клін,
І зачароўвае прыгожы
Куст кармазынавых калін.
За лістам ліст ляціць на плечы,
Запахла водарам раллі…
Вясну і новыя сустрэчы
І мне прарочаць жураўлі.
2002
Падобныя старонкі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вераснёвы-цвет.1755963869.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin