творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Хрыпаты пеўнік
Захварэў пявун, ахрып,
Быў у пеўня страшны грып.
Маці – курыцу-квактуху –
Не любіў, крыклівы, слухаць.
Швэндаўся па садзе босы,
Абтрасаў на траўцы росы,
Пасля гульняў, прапацеўшы,
Ён крычаў, на плоце сеўшы.
Па халодных лазіў лужах,
Вось таму і занядужаў.
1957
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1