Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-усё-зіма-заснежыла

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Усё зіма заснежыла

Белымі сняжынкамі
ўся дарожка ўсеяна.
Была ў полі рэчанька,
ды не стала. Дзе яна?

Была ў полі елачка,
пышная, зялёная,
а яе мяцеліца
замяла шалёная.

Азярцо празрыстае
за сялом свяцілася,
посцілка бялюткая
на яго звалілася.

Усё зіма заснежыла:
брамы і штыкеты,
кожны куст і дрэвы
ў белае адзеты.

Ранкам нашу сцежку,
што да школы сцелецца,
мы ізноў пратопчам.
Не мяці, мяцеліца!..

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-усё-зіма-заснежыла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki