Два мядзведзі-мішкі Падкідалі шышкі. Як скакалі праз кусты, Дык абшарпалі хвасты. Селі побач на пяньку Пад ялінамі ў цяньку, Плачуць, азіраюцца – Мама будзе лаяцца. 1957