творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-пачапіўся-павук
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Пачапіўся павук
Пачапіўся павук
За асінавы сук,
Павуцінку снуе
Ды наcупіўся, злуе:
– Вось я з гэтага матка
Мухам хустку буду ткаць,
І кашулькі, і сукенкі, –
Няхай носяць, як паненкі!
Уцякаюць гуртам мухі,
Павука не хочуць слухаць,
Узняліся, паляцелі,
Ажно крылцы затрымцелі.
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пачапіўся-павук.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1