Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-павучок-мухаед

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Павучок-мухаед

Павучок-мухаед
Злавіў муху на абед.
Просіць муха павука,
Ненажэру-крыжака:

– Адпусці, не вяжы,
Дай на свеце пажыць!
Ой, не рві ты, павук,
Маіх тоненькіх рук.
Не цягні за касу,
Не губі маю красу.
I не рэж, не катуй,
Весялушку пашкадуй.
Дзі-дзі-дзі! Дзі-дзі-дзі!
Ад мяне ты адыдзі.

Точыць нож павук,
Аж сагнуўся ў крук.
Муха скокнула –-
Вязка лопнула,
Аглянуўся мухаед –
Паляцеў яго абед.

1957

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-павучок-мухаед.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki