творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-колькі-кіпцікаў-у-кош
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Колькі кіпцікаў у кошкі
Я хацела падлічыць,
Колькі кіпцікаў у кошкі.
Мурка рвецца і мурчыць,
Пад сябе хавае ножкі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць
Пяты кіпцік не відаць.
Нельга Мурку утрымаць,
Я кладу яе на спінку.
Пяты кіпцік не відаць…
Круціць лапкай безупынку.
Раптам чую моцны боль,
Нібы ў рану сыплюць соль.
Я бягу пад умывальнік
Мыць руку і кроў суняць,
Мама выбегла са спальні,
Пачынае дакараць.
Пяць драпіначак відаць…
Раз, два, тры, чатыры, пяць
1957
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-колькі-кіпцікаў-у-кош.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1