творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-качанё
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Качанё
Плавала па лужыне
Качанё нядужае,
Лапкамі дзівоснымі
Шастала, як вёсламі.
А пасля нырнула,
Нібы патанула,
Курку напалохала,
Тая ў крык, завохкала:
– Ой, малое, кволае,
Ты ж амаль што голае.
Там як лёд вадзіца,
Можна прастудзіцца.
Качанё смяецца:
– Гэта ж так здаецца.
Не глядзі ты з горыччу,
Мне тут нават горача.
1957
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-качанё.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1