творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-зайчык
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Зайчык
Зайчык вушы прастудзіў,
Закладае вату.
Каля лесу заблудзіў,
Ледзь прыплёўся ў хату.
Рукавічкі пагубляў
І прыбег без шапкі,
Снежкі часта ён шпурляў,
Адубелі лапкі.
Ён казаў, што лёд крышыў,
Прамачыў валёнкі,
Клаў у роцік ледзяшы,
Піў ваду з палонкі.
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-зайчык.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1