творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-зазімак
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Зазімак
Ізноў зазімак на двары,
Лядком пакрыта лужына.
Б’е дзяцел дзюбай па кары
І паглядае спуджана.
Ён рад, што дождж не лье цяпер,
Што белая ваколіца,
Наставіў чубік, як каўнер,
Працуе і не томіцца.
Дзятве не ўседзець у двары,
Бо вабіць сцежка слізкая,
I гоняць саначкі з гары,
Аж іскры з грудаў бліскаюць.
Прыйшоў зазімак. Ціха лёг,
Нязваны і няпрошаны.
Над ярам хіліцца быльнёг,
Як пухам запарошаны.
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-зазімак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1