творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-журавы
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Журавы
Як пачулі журавы
Шум асенні баравы,
Паляцелі на імшары,
Пазбіраліся па пары,
Сталі дружна ў карагод,
Цешаць танцамі народ.
– Гэй, цыбатыя танцоры,
Вам ляцець у вырай скора!
Не таміце лёгкіх ног,
Не тапчыце мох, быльнёг.
Не тапчыце, журавы,
На балоце журавін.
1959
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-журавы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1