творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-гыля-гыля-гусачкі
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Гыля, гыля, гусачкі...
Пранізае холад навылёт.
Гусі апусціліся на раку, на лёд.
Мерзнуць лапы голыя: – Га-га-га!..
Тупаюць, варушацца як мага.
– Гыля, гыля, гусачкі, у свой кут,
Лапы памарозіце, холад тут!
Гусі супыніліся і стаяць.
Колькі іх! Палічым… Ажно пяць!
Дзесяць у іх крылаў. Гэта так.
Пяць чамусьці лапак. Мала як!..
Дзе, куды схаваліся? Толькі пяць.
Трэба яшчэ гэтулькі. Дзе ж узяць?
Гыля, белапёрыя, у свой кут!
Мерзнуць лапы голыя на марозе тут!
Хтось у рукі пляснуў з усіх сіл.
Дзесяць цяпер лапак, як і крыл.
1958
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-гыля-гыля-гусачкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1