Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-гусанькі

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Гусанькі

Паляцелі гусанькі

па цяпло,

Туды, куды лецейка

ўцякло.

Як ляцелі нізенька

над зямлёй,

Жаласліва крыкнулі

ўсёй сям’ёй.

Рэкі і імшарышчы,

сенажаць

Шкода шэрым гусанькам

пакідаць.

Ды нядоўга ўдалечы

ім бываць,

Ды нядоўга гусанькам

гараваць.

Зноў пачуем зводдалі

шумны крык,

Калі прыйдзе радасны

красавік.

Прынясуць нам з выраю

зноў цяпло,

Што ў пару асеннюю

ўцякло.

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-гусанькі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki