Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-гарбуз

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Гарбуз

– Я расту, расту, расту,
Расцягнуўся на вярсту, –
Так сказаў гарбуз-таўстун.

Усміхнулася фасоля:
– Лепш не лезь, гарбуз, на поле.
Бо жывоцік свой праколеш.

Бачыш, востры частакол,
А за ім глыбокі дол?..
Ой, як страшна там наўкол!

Не паслухаўся пузаты,
Праз цыбулю і салату
Ён палез уверх заўзята,

Ды зваліўся ў баразну,
Крышку высунуў спіну
I ў цішы, цяпле заснуў.

Хоць і спаў, ды рос і рос,
Ён усіх тут перарос,
Не падняць яго на воз.

1970

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-гарбуз.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki